22 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У развіццё Талачынскага раёна да 2016 года будзе накіравана Br150 млрд. бюджэтных сродкаў. Пра гэта паведаміў сёння на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама яго старшыня Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Па словах старшыні аблвыканкама, на працягу 2013-2015 гадоў штогод у сацыяльна-эканамічнае развіццё гэтага рэгіёна будзе накіроўвацца па Br50 млрд. бюджэтных сродкаў. Інвестыцыі будуць накіраваны на рэканструкцыю ўстаноў адукацыі, сацыяльных аб'ектаў, развіццё аграпрамысловага комплексу, будаўніцтва значных для раёна аб'ектаў, развіццё гандлю. Значную частку інвестыцый кіраўніцтва раёна павінна прыцягнуць самастойна, падкрэсліў Аляксандр Косінец. Старшыня аблвыканкама запатрабаваў ад кіраўніцтва раёна забяспечыць выкананне ўсіх сацыяльна-эканамічных паказчыкаў. Па выніках 9 месяцаў раён не выканаў 14 з 19 асноўных паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця (удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі, вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельгасарганізацыях, удзельная вага затрат на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў у агульным аб'ёме інвестыцый у асноўны капітал, мэтавы паказчык па энергазберажэнні, рэнтабельнасці продажаў у прамысловасці і арганізацыях сельскай гаспадаркі, экспарт тавараў у цэлым па тэрыторыі і без уліку нафты і нафтапрадуктаў і рэспубліканскіх арганізацый). Выканана 51,6% гадавога задання па будаўніцтве жылых дамоў (6000 кв.м), прыцягнута $2,24 млн. замежных інвестыцый на чыстай аснове (26,3% гадавога задання). Сальда знешняга гандлю таварамі ў цэлым па раёне і без рэспубліканскіх арганізацый склалася адмоўным. Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі склала 11,2%.