— Хочам выказаць шчырую падзяку за нястомную працу па ачыстцы дарог у зімовы перыяд. Кіроўцы на грэйдарах з высокім прафесіяналізмам і ўвагай да дэталей спраўляюцца з задачай па ачыстцы дарог, забяспечваючы бяспеку і камфорт для жыхароў вёскі. Дарогі чысцяцца амаль да асфальту і дастаткова шырока, што дазваляе не толькі аўтамабілям, але і пешаходам свабодна перамяшчацца. Цяпер нам стала значна зручней дабірацца да крамы, а прагулкі па вёсцы сталі бяспечней. Мы цэнім вашу працу і клопат.
У рэдакцыю ЛК звярнулася жыхарка вёскі Курмялёўка Ірына Дзямко з падзякай ад сябе асабіста і ад вяскоўцаў у адрас супрацоўнікаў філіяла «ДРБУ-202» КУП «Віцебскаблдарбуд»!
2.2.20260 праглядаў