Спікеры выступяць у працоўных калектывах па тэме: «Абарончая моц беларускай арміі і патрыятызм у сучасных умовах».

Кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч у межах Адзінага дня інфармавання сустрэўся з працоўным калектывам Лепельскага ПМС. Удзел у сустрэчы таксама прыняла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Шавялёва.

З працоўным калектывам Лепельскага РМЗ сустрэліся прадстаўнікі інфармацыйна-прапагандысцкай групы Лепельскага райвыканкама пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Лепельскага раённага выканаўчага камітэта Машара Вячаслава Паўлавіча. Таксама ўдзел у рабоце групы прынялі начальнік аддзела ЗАГС Лепельскага райвыканкама Алена Бельская і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Лепельскага райвыканкама Алена Серабро.

З работнікамі філіяла «Лепельскае ДРБУ №202» КУП «Віцебскаблдарбуд» сустрэўся намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Латышаў.

Намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Лепельскага райвыканкама Вікторыя Подобед сустрэлася з працоўным калектывам КУПСХП «Лепельскае».

Старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан правёў сустрэчу з педагагічным калектывам Паўсвіжскай базавай школы імя М. М. Тамашэвіча.

Прадстаўнікі ўлады, лідары грамадскіх аб'яднанняў, кіраўнікі і эксперты наведалі прадпрыемствы і арганізацыі раёна. У дакладах спікеры падрабязна спыняліся на ключавых аспектах сучаснай дзяржаўнай палітыкі, падкрэслівалі, што сёння ў Беларусі створана мабільная і добра аснашчаная армія, здольная гарантавана забяспечыць бяспеку дзяржавы.

Асаблівую ўвагу спікеры ўдзелілі ролі патрыятызму як найважнейшага фактара адзінства грамадства і асабістай адказнасці кожнага грамадзяніна за будучыню краіны.