У рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену, якая адбудзецца на базе Лепельскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа 8 лютага, возьмуць удзел больш за 130 старшакласнікаў Лепельскага раёна.
3.2.20250 праглядаў
Рэпетыцыя ЦЭ пройдзе па 8 вучэбных прадметах. Гэта матэматыка, гісторыя Беларусі, біялогія, хімія, грамадазнаўства, руская, беларуская, англійская мовы. Самымі масавымі прадметамі па колькасці зарэгістраваных з'яўляюцца матэматыка і руская мова.
Таксама ў аддзеле па адукацыі нагадалі, што ўсяго для паступлення ў ВНУ кожнаму выпускніку неабходна здаць тры экзамены: два цэнтралізаваныя экзамены (ЦЭ) і адно цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ). ЦЭ і ЦТ (для выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў) па адным профільным прадмеце пройдуць 26 мая, ЦЭ і ЦТ (для выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў) па рускай і беларускай мовах — 29 мая, а ЦТ па другім профільным прадмеце — 2 і 5 чэрвеня.