Грамадскае аб'яднанне "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку" (ГА "БелТІЗ") правядзе 21-23 чэрвеня рэспубліканскі спартыўна-турыстычны злёт, паведамляе БЕЛТА.
Грамадскае аб'яднанне "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку" (ГА "БелТІЗ") правядзе 21-23 чэрвеня рэспубліканскі спартыўна-турыстычны злёт, паведамляе БЕЛТА.
У турзлёце возьмуць удзел 16 каманд па 13 чалавек ва ўзросце ад 18 гадоў і старэй. Гэта каманды абласных арганізацый, унітарных прадпрыемстваў ГА "БелТІЗ", а таксама зборныя каманды, якія складаюцца з інвалідаў па зроку першай і другой групы і людзей, якія бачаць. У праграме - спаборніцтвы па агульнафізічнай падрыхтоўцы і пераадоленні турыстычнай паласы перашкод, майстар-клас, спортландыя, дыскатэка і конкурс "Песня ля вогнішча".
Мэта турзлёту - спартыўная рэабілітацыя невідушчых і слабавідушчых людзей, папулярызацыя заняткаў турызмам, арганізацыя актыўнага адпачынку, зносін і прапаганда здаровага ладу жыцця сярод інвалідаў па зроку.
Мерапрыемства будзе праводзіцца на базе адпачынку "Ведрыца" унітарнага прадпрыемства "Святлопрыбор" ГА "БелТІЗ" (Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць) пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму, Рэспубліканскага вучэбна-метадычнага цэнтра фізічнага выхавання насельніцтва, ДУ "Белспортзабеспячэнне".