5 чэрвеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Жыхар Сенненскага раёна захапіў сям'ю і забіў дзяўчыну, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Беларусі па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова.
Напярэдадні вечарам пенсіянер 1950 года нараджэння, які пражывае ў вёсцы Рулеўшчына, уварваўся ў дом свайго 58-гадовага знаёмага з суседняй вёскі Старая Беліца і стаў пагражаць земляку і двум яго дочкам, якія знаходзіліся ў доме, нажом. Утрымліваючы ў доме прысутных, мужчына, які знаходзіўся ў неадэкватным стане, вылучаў патрабаванні аб сустрэчы з рознымі кіраўнікамі вышэйшага ўзроўню дзяржаўнага кіравання.
З дома змагла выбегчы 17-гадовая дачка гаспадара, якая і выклікала супрацоўнікаў міліцыі. У 1.30 ночы, скарыстаўшыся аслабленай увагай зламысніку, змог уцячы і бацька сямейства. У доме заставалася толькі яго старэйшая дачка 1991 года нараджэння.
Супрацоўнікамі праваахоўных органаў і мясцовых органаў улады, якія прыбылі на месца здарэння, было прынята рашэнне аб штурме дома. У выніку зламыснік быў затрыманы. У доме знойдзены труп старэйшай дачкі гаспадара кватэры з колата-рэзанай ранай.
У дачыненні да мужчыны ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.139 КК Рэспублікі Беларусь (забойства). Матывы здзяйснення злачынства высвятляюцца.-0-
БЕЛТА
У Сенненскім раёне пенсіянер захапіў сям'ю і забіў дзяўчыну
5.6.20120 праглядаў