11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Віцебшчыне ратавальнікі выцягнулі з лядовай вады яшчэ аднаго аматара падлёднай лоўлі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дзяжурнай частцы МНС Беларусі.
Трагедыяй магла скончыцца для 65-гадовага пенсіянера з вёскі Турава Сенненскага раёна рыбалка па першым лёдзе. У 15.54 10 студзеня ратавальнікі раённага падраздзялення МНС атрымалі сігнал аб тым, што ў возеры Сянно, за трыста метраў ад берага, тоне чалавек. Таўшчыня лёду на месцы здарэння не перавышала пяці сантыметраў.
Супрацоўнікі пажарнай аварыйна-выратавальнай часці, якія прыбылі на месца, з дапамогай вяровак і разсоўнай лесвіцы выцягнулі рыбака, які знаходзіўся пры апошнім уздыху.
Пацярпелы з моцным пераахаладжэннем дастаўлены ў мясцовую бальніцу.-0-
БЕЛТА
У Сенненскім раёне ратавальнікі выцягнулі з-пад лёду рыбака
11.1.20120 праглядаў