Ролік створаны з дапамогай штучнага інтэлекту і не адпавядае рэчаіснасці.

У відэа згадваецца неіснуючая «дзяржаўная праграма» сумесна з «Белэнерга», якая абяцае пасіўны даход да 2000 рублёў у месяц пры укладванні 500 рублёў. Згадваецца падтрымка Аляксандра Лукашэнкі, што таксама не адпавядае рэчаіснасці.

Гэта махлярская схема, накіраваная на выманне грошай у даверлівых грамадзян.

Будзьце пільныя! Не пераходзьце па падазроных спасылках, не пераводзьце грошы невядомым асобам і ні ў якім разе не раскрывайце асабістыя дадзеныя (ФІА, нумар тэлефона, пашпартныя дадзеныя і г.д.). Захоўвайце скрыншоты такіх матэрыялаў і паведамляйце пра іх у службу падтрымкі інтэрнэт-платформы, на якой круціцца махлярская рэклама, і ў праваахоўныя органы.