Найлепшых вызначылі ў некалькіх намінацыях: «Паспяховы кіраўнік», «Актыўная грамадзянская пазіцыя», «Сэрца аддаю людзям», «Мацярынская слава», «Гаспадыня вёскі», «Духоўнасць і культура» і «Не старэюць душой ветэраны».


Заслужанае званне "Жанчына года - 2024" у намінацыі "Паспяховы кіраўнік" прысвоена нашай зямлячцы, дырэктару дзяржаўнай установы "Лепельскі раённы Дом культуры" Азаронак Алене Сямёнаўне.

Варта адзначыць, што Лепельскі раённы Дом культуры па выніках 2024 года з'яўляецца лепшым у вобласці.

ВІНШУЕМ, АЛЕНА СЯМЁНАЎНА! ТАК ТРЫМАЦЬ!