12 студзеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У свабоднай эканамічнай зоне "Віцебск" у 2011 годзе зарэгістравана 27 рэзідэнтаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў адміністрацыі СЭЗ.
Сярод новых рэзідэнтаў восем замежных прадпрыемстваў, тры сумесныя і 16 з беларускім капіталам. Агульны заяўлены аб'ём інвестыцый складае $407,3 млн. Інвестпраектамі прадугледжана стварэнне больш за 1,8 тыс. рабочых месцаў.
Асноўная частка рэзідэнтаў плануе больш за 70% выпускаемай прадукцыі пастаўляць на экспарт. Прадукцыя СТАА "Натрыкс", ПА "Энергакомплект" і ЧВУП "Полімерканструкцыя" уключана ў пералік імпартазамяшчальных тавараў. Плануецца ўключыць у гэты пералік прадукцыю яшчэ сямі прадпрыемстваў: СТАА "ДжыВіЭй Лайтынг", ААТ "Тэхніка сувязі", АДА "Энергатэхнахолад", ІВУП "Ніпласт" і "Нізу", ТАА "Дыяпазон-Тэхно" і "Сівітал".
У ліку найбольш цікавых праектаў у адміністрацыі СЭЗ назвалі ТАА "Камадыціс Комплекс Іст" з найбольшым заяўленым аб'ёмам інвестыцый - $116,8 млн., ІСАА "Лінпак Пекеджынг Іст", якая плануе арганізаваць вытворчасць упаковачных матэрыялаў з успененага полістыролу, ТАА "Дыяпазон-Тэхно" па выпуску інавацыйнай прадукцыі - геліасістэм для гарачага водазабеспячэння і ацяплення з выкарыстаннем сонечнай энергіі.
Усяго на 1 студзеня 2012 года ў свабоднай эканамічнай зоне "Віцебск" зарэгістраваны 61 рэзідэнт.
СЭЗ "Віцебск" утворана ў жніўні 1999 года. Больш за 60% рэзідэнтаў СЭЗ з'яўляюцца сумеснымі і замежнымі прадпрыемствамі, створанымі з удзелам інвестараў з розных краін, у тым ліку Германіі, Польшчы, ЗША, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Расіі, Канады, Галандыі і Ізраіля. Аснову прамысловага патэнцыялу СЭЗ складаюць прадпрыемствы, якія працуюць у сферы машынабудавання, дрэваапрацоўкі, харчовай, хімічнай, паліўнай і лёгкай прамысловасці. Тэрыторыя свабоднай эканамічнай зоны ўключае 12 сектараў агульнай плошчай больш за 2,1 тыс.га, якія размешчаны ў гарадской рысе Віцебска, Пастаў, Оршы, Барані, гарадскога пасёлка Балбасава (Аршанскі раён), а таксама ў Віцебскім раёне.-0-
БЕЛТА
У СЭЗ "Віцебск" у 2011 годзе зарэгістравана 27 рэзідэнтаў
12.1.20120 праглядаў