З вучнямі Слабодскай сярэдняй школы імя Н.М. Пшёнка Лепельскага раёна сустрэліся воіны-інтэрнацыяналісты на чале са старшынёй Лепельскай раённай арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Сяргеем Крывёлем. У мерапрыемствах таксама ўзялі ўдзел вайскоўцы 231-й артылерыйскай брыгады, прадстаўнікі ваеннага камісарыята і Лепельскай арганізацыйнай структуры «ДТСААФ».

Завяршылася мерапрыемства мітынгам у вёсцы Велеўшчына ля магілы Уладзіміра Садоўскага, які загінуў у Афганістане, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак, пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
На сёння вядомы імёны дваццаці пяці ўраджэнцаў Слабодскага сельсавета, якія служылі ў Афганістане з 1979 па 1989 гады. Шэраг з іх узнагароджаны ордэнамі і медалямі СССР за выкананне інтэрнацыянальнага абавязку.