У адпаведнасці з арганізацыйна-метадычнымі ўказаннямі па арганізацыі функцыянавання Віцебскай тэрытарыяльнай падсістэмы ДССТіАГЗ на 2017 год 15-16 сакавіка вядучым спецыялістам аддзела арганізацыйнага забеспячэння ДССТіАГЗ Віцебскага УМНС Лявіцкай Аленай Леанідаўнай наведаны Лепельскі раён.

У адпаведнасці з арганізацыйна-метадычнымі ўказаннямі па арганізацыі функцыянавання Віцебскай тэрытарыяльнай падсістэмы ДССТіАГЗ на 2017 год 15-16 сакавіка вядучым спецыялістам аддзела арганізацыйнага забеспячэння ДССТіАГЗ Віцебскага УМНС Лявіцкай Аленай Леанідаўнай наведаны Лепельскі раён. У ходзе візіту праведзена тактыка-спецыяльнае вучэнне па дзеяннях сіл і сродкаў раённага звяна тэрытарыяльнай падсістэмы пры ўзнікненні НС, звязаных з праходжаннем вясновай паводкі. Да вучэнняў прыцягваліся: аператыўная група КНС пры райвыканкаме, сітуацыйны штаб кіравання ліквідацыі НС раёна, РАНС, РАУС, РЭС, РУЭС, медыцынскія работнікі і іншыя прадстаўнікі арганізацый, якія прымаюць удзел у ліквідацыі НС пры паводцы. Пры правядзенні вучэнняў праведзена практычная адпрацоўка дзеянняў аварыйных службаў раёна, праведзена ацэнка ўзроўню падрыхтоўкі сіл і сродкаў раёна да вырашэння практычных задач па зборы і апрацоўцы інфармацыі, выдачы абгрунтаваных прапаноў па арганізацыі абароны насельніцтва і тэрыторый у ходзе ліквідацыі НС ва ўмовах вясновай паводкі, прааналізавана арганізацыя работы сітуацыйнага штаба.

Таксама, у межах падрыхтоўкі да маючага адбыцца веснаво-летняга пажаранебяспечнага перыяду Лявіцкай А.Л. праведзена сустрэча з работнікамі СПФ «Заазер'е», у ходзе якой даведзена інфармацыя аб пажарах на тэрыторыі рэспублікі, вобласці і раёна. Праведзена гутарка па пытанні папярэджання выпальвання пажніўных рэшткаў на палях і сухой расліннасці. Раз'яснены правілы бяспечнага спальвання смецця і сухой расліннасці, развядзення вогнішчаў, а таксама адказнасць за невыкананне дадзеных правіл. У завяршэнні выступлення работнікам быў прадэманстраваны фільм «Небяспека выпальвання сухой расліннасці».