Штогод бібліятэкамі абслугоўваецца больш за 13 тысяч карыстальнікаў, якім выдаецца больш за 240 тысяч экзэмпляраў літаратуры.
Кніжны фонд бібліятэк складае больш за 180 тысяч экзэмпляраў.
З 2010 года рэалізуецца праект па арганізацыі мабільнай сістэмы абслугоўвання маланаселеных і аддаленых вёсак з дапамогай бібліёбуса. Паслугамі бібліёбуса карыстаецца насельніцтва 42 населеных пунктаў Лепельскага раёна.
У бібліятэках сістэмы працуе 9 клубаў па інтарэсах, з іх 5 для дзяцей і падлеткаў, 4 клубы для дарослых.
У цэнтральнай раённай бібліятэцы для наведвальнікаў працуе экспазіцыя «Кніга – часоў звязваючая ніць». Гэта свайго роду музей літаратурных выданняў, розных прадметаў, падзей і фактаў, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне праз галоўную крыніцу ведаў – кнігу.
У склад ДУК «Лепельская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» ўваходзіць 15 публічных бібліятэк, у тым ліку: цэнтральная раённая і 14 сельскіх бібліятэк.
13.10.20250 праглядаў