8 верасня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Ніякіх нявырашаных пытанняў з рэалізацыяй пастановы Савета Міністраў Беларусі ад 31 ліпеня 2014 года №744 "Аб аплаце працы работнікаў" на дадзены момант не ўзнікае. Пра гэта сёння журналістам паведаміў першы намеснік кіраўніка Апарата Савета Міністраў - кіраўнік сакратарыята прэм'ер-міністра Аляксандр Забароўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Забароўскі нагадаў, што падрабязныя рэкамендацыі па рэалізацыі гэтай пастановы былі дадзены Міністэрствам эканомікі і Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны. "Усе пытанні, якія тычацца спецыфікі вытворчасцей, вырашаюцца з Мінпрацы ў працоўным парадку. Пастанова запрацавала, яна сёння дазваляе вырашыць галоўную задачу прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця - адпаведнасць прадукцыйнасці працы і тэмпаў росту зарплаты. Распрацаваны ўніверсальны інструментарый, які дазваляе з улікам спецыфікі кожнага прадпрыемства дамагчыся гэтай галоўнай мэты", - сказаў прадстаўнік Саўміна.
Як паведамлялася, пастанова Савета Міністраў ад 31 ліпеня 2014 года №744 "Аб аплаце працы работнікаў" прадугледжвае, што ў дзяржаўных арганізацыях рост намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў дапускаецца толькі пры ўмове апярэджваючага росту прадукцыйнасці працы. Пры невыкананні названых умоў фонд заработнай платы за справаздачны месяц змяншаецца да памеру, які забяспечвае суадносіны росту прадукцыйнасці працы і заработнай платы не менш за 1,0.
Нормы пастановы накіроўваюць арганізацыі не толькі на вытворчасць прадукцыі, тавараў, работ, паслуг, але і на іх рэалізацыю, што будзе спрыяць зніжэнню складскіх запасаў і росту даходаў арганізацый. У сувязі з гэтым у якасці паказчыка пры вызначэнні прадукцыйнасці працы ў арганізацыях вызначана выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг на аднаго сярэдне-спісачнага работніка.