Але размова выйшла далёка за межы вучэбных рамак
У госці да хлопцаў прыйшоў Андрэй Станкевіч, намеснік камандзіра 52-га асобнага спецыяльнага пошукавага батальёна, — чалавек, чыя служба кожны дзень звязана з памяццю і гісторыяй.
Ён гаварыў без пафасу. Пра тое, што значыць «абараняць» сёння: гэта не толькі валодаць зброяй. Гэта — ведаць сваю гісторыю, шанаваць подзвіг і аднаўляць справядлівасць, падымаючы з зямлі салдацкія медальёны. Пошук, архіўная праца, захаванне памяці. Гэта адказ на пытанне: «А што асабіста я магу зрабіць для краіны?» Можна ўжо зараз — вывучаць гісторыю сваёй сям'і, даглядаць помнікі, проста памятаць.
Хлопцаў зацікавілі дэталі: як знаходзяць месцы пахаванняў, што адчуваюць, калі праз дзесяцігоддзі знаходзяць салдата, ці складана працаваць з гісторыямі, якія сталі асабістымі.