У сценах аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Лепельскага раёна пануе асаблівая атмасфера
Тут, сярод людзей, якія праходзяць няпросты шлях рэабілітацыі і абілітацыі, ёсць асаблівы супрацоўнік — гэта жыццярадасны лабрадор Мія
Яе місія – дарыць усмешкі і дапамагаць наведвальнікам аддзялення ў аднаўленні здароўя.
Міі – не проста хатні ўлюбёнец. Яна – паўнапраўны член каманды, чыя праца неацэнная. Яе з'яўленне ў цэнтры – гэта заўсёды падзея, якую чакаюць і дарослыя, і дзеці. Сваім мяккім позіркам, віляючым хвастом і неўтаймаванай энергіяй Мія здольна растапіць лёд самых замкнёных сэрцаў і падарыць адчуванне безумоўнай любові.
Як менавіта Мія дапамагае наведвальнікам?
Зніжэнне стрэсу і трывожнасці, стымуляцыя рухальнай актыўнасці, развіццё камунікатыўных навыкаў, эмацыйная падтрымка і павышэнне самаацэнкі, стварэнне пазітыўнай атмасферы і многае іншае.
Пра пухнатага вернага памочніка і душэўнага доктара распавяла яе гаспадыня Вольга Мартыновіч