Сярод удастоеных высокага гонару — прадстаўнікі Віцебскай абласной арганізацыі: прафсаюзны лідар аграрыяў Лепельшчыны Наталля Мончык.

Адпаведнае пасведчанне лаўрэатам уручыў кіраўнік аграпрафсаюза Васіль Хвацік.

З заслужаным прызнаннем у працы з людзьмі і на карысць працаўнікоў Наталлю Мончык павіншавала прафсаюзны лідар аграрыяў Віцебшчыны Таццяна Дзіканава.

Занясенне на Дошку Ганару — гэта не проста ўзнагарода, а прызнанне самаадданай працы, актыўнай жыццёвай пазіцыі і значнага ўкладу ў абарону правоў і інтарэсаў работнікаў галіны.