Айчынны легпрам пачаў масава асвойваць выпуск сродкаў абароны для медыкаў, а таксама насельніцтва.
Айчынны легпрам пачаў масава асвойваць выпуск сродкаў абароны для медыкаў, а таксама насельніцтва.
Не толькі дзяржаўныя, але і прыватныя прадпрыемствы беларускай лёгкай прамысловасці сталі масава перапрафілявацца пад пашыў ахоўных касцюмаў, масак, шапачак і пальчатак. Не засталася ўбаку і Віцебская вобласць. Так, на Віцебскім футравым камбінаце адзін з цэхаў цалкам пераведзены на выпуск масак, падключаюцца да гэтага працэсу і спецыялісты сыраробна-фарбавальнай вытворчасці.
Усведамляючы ўсю складанасць сітуацыі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі, на такіх прадпрыемствах Аршанскі льнокамбінат, ААТ «Сцяг індустрыялізацыі» і іншых гатовы працаўладкаваць людзей для дапамогі ў пашыве ахоўных вырабаў.
Як распавёў генеральны дырэктар ААТ «Сцяг індустрыялізацыі» Андрэй Шамшура, фабрыка можа прадаставіць працу 45 замежнікам (столькі налічваецца вольных месцаў у інтэрнаце прадпрыемства), альбо працаўладкаваць каля 100 чалавек, якія не маюць патрэбы ў жыллі. Адпаведныя заяўкі ўжо пададзены ў цэнтр занятасці.
– Калі чалавек не мае спецыяльнай адукацыі і неабходнага досведу, але хоча працаваць і можа быць карысным у такой важнай справе, як пашыў ахоўных сродкаў, мы гатовы навучыць кожнага, хто адгукнецца на гэтыя вакансіі, за імі будуць замацаваны допытныя спецыялісты, – адзначае Андрэй Уладзіміравіч.
Вядома, да пашыву толькі што запушчаных у вытворчасць на «СІ» ахоўных касцюмаў для медыкаў пачаткоўцаў адразу ніхто не дапусціць, але новыя рукі дазволілі б прадпрыемству павялічыць выпуск медыцынскіх марлевых масак на 10 тысяч штук у суткі, на дадзены момант тут выпускаюць звыш 50 тысяч штук гэтых вырабаў.