Кіроўцам неабходна ўлічваць той факт, што зімовая слізкасць утвараецца практычна адначасова на значным працягу, таму апрацаваць пакрыццё супрацьгалалёднымі матэрыяламі, альбо ачысціць праезную частку ад снегу паўсюль і адразу тэхнічна немагчыма.

Варта адзначыць, што ўсе аўтамабільныя дарогі падзелены на некалькі узроўняў патрабаванняў да іх эксплуатацыйнага стану ў залежнасці ад народна-гаспадарчага і адміністрацыйнага значэння, а таксама ад інтэнсіўнасці руху. Зыходзячы з такой градацыі, нарматыўна ўстаноўлены канкрэтныя дырэктыўныя тэрміны для апрацоўкі пакрыцця супрацьгалалёднымі матэрыяламі і яго ачысткі ад снегу.

Акрамя гэтага ў адпаведнасці са зменамі, унесенымі ў пункт 207-1 Правілаў дарожнага руху, з 1 снежня па 1 сакавіка аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3.5 тон уключна, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3.5 тон, а таксама аўтобусы з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 тон павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі. Зімовыя шыны ўсталёўваюцца на ўсіх колах транспартнага сродку і павінны мець рэшткавую вышыню малюнка пратэктара не менш за 4 мм. У якасці зімовых шын прымаюцца шыны, маркіраваныя знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі, са сняжынкай унутры яе, альбо знакамі «М+S», «M&S», «М.S», «М S» або «All seasons».

Неабходна таксама надаць увагу парушэнням ПДР з боку пешых удзельнікаў дарожнага руху. Адмова пешаходаў ад выкарыстання ў цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў, грэбаванне элементарнымі правіламі бяспечных паводзін, нечаканае з'яўленне на дарозе, знаходжанне на праезнай частцы ў стане алкагольнага ап'янення прыводзіць да трагічных наступстваў.

Патрабаванні ПДР аб абавязковым выкарыстанні святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак пры руху па краі праезнай часткі дарогі ўступілі ў сілу ў 2006 годзе. Флікер робіць пешахода на цёмнай дарозе заўважным у святле фар на адлегласці да 400 метраў. А гэта дае кіроўцу дадатковы час на прыняцце найбольш правільнага рашэння, каб пазбегнуць наезду на пешага ўдзельніка дарожнага руху.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае пешаходаў аднавіць выкарыстанне святлоадбівальных элементаў і абазначыць сябе ў цёмны час сутак.