У сувязі з пачаткам восеньскага сезону і скарачэннем светлавога дня ў перыяд з 19 па 24 верасня Дзяржаўтаінспекцыя правядзе па ўсёй краіне прафілактычныя мерапрыемствы па забеспячэнні бяспекі ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху.
Супрацоўнікі ДАІ давядуць да насельніцтва правілы бяспечных паводзін, у тым ліку пры руху на веласіпедах і сродках персанальнай мабільнасці растлумачаць меры бяспекі на пешаходных пераходах. З улікам сезоннага фактару нагадаюць аб неабходнасці і правілах выкарыстання святлоадбівальнай прадукцыі.
Запланавана правядзенне рэйдаў па адпрацоўцы найбольш аварыйна-небяспечных участкаў дарог і пешаходных пераходаў з прыцягненнем да адказнасці парушальнікаў ПДР веласіпедыстаў і пешаходаў, а таксама кіроўцаў, якія ігнаруюць захаванне хуткасных рэжымаў і правілы праезду пераходаў.
З пачатку года на дарогах краіны ў ДТЗ загінулі 67 пешаходаў і 27 веласіпедыстаў, у кожным пятым выпадку загінулыя знаходзіліся ў стане ап'янення.
У выпадку выяўлення на дарозе нецвярозых пешаходаў і веласіпедыстаў паведамляйце іх каардынаты па тэлефоне.