У Талачыне з удзелам старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрыя Дзямідава адкрылі шматкватэрны жылы дом № 115 па вул. Энгельса.

З 40 кватэр 12 пабудаваны для шматдзетных сем'яў. 17 ведамасных кватэр прадаставілі супрацоўнікам сілавых структур, 11 – гэта арэнднае жыллё, частка якога прызначана для маладых спецыялістаў, якія працуюць у сацыяльнай сферы рэгіёна.

Уручаючы ключы, Дзмітрый Дзямідаў падкрэсліў, што ўвод у эксплуатацыю новага дома ў Талачыне – знакавая падзея, бо жыллё – адна з асноў новага жыцця.

- Будаўніцтва новага жылля - гэта той якар, дзякуючы якому рэгіёны могуць жыць і развівацца, папаўняцца маладымі спецыялістамі і сем'ямі. Невыпадкова такая пільная ўвага з боку дзяржавы надаецца развіццю рэгіёнаў і малых гарадоў – сказаў Дзмітрый Дзямідаў.

Кіраўнік дэпутацкага корпуса пажадаў новаеладам міру, шчасця, папаўнення ў сем'ях.

vitebsk-region.gov.by