У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё» работнікі Лепельскага раённага аддзела па НС правялі выступленні ў працоўных калектывах камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Бароўка» і Лепельскага краязнаўчага музея.
У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё» работнікі Лепельскага раённага аддзела па НС правялі выступленні ў працоўных калектывах камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Бароўка» і Лепельскага краязнаўчага музея.
Падчас свайго выступлення ратавальнікі нагадалі прысутным асноўныя правілы пажарнай бяспекі. Гаворка ішла аб належнай эксплуатацыі газавых установак, электраабсталявання, печаў. Прадстаўнікі МНС нагадалі і аб тым, што нельга пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду. Падказалі абсталяваць свае домаўладанні аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. Але і, вядома ж, нагадалі аб правілах бяспекі на рабочых месцах.
Не абышлі бокам ратавальнікі праблему неасцярожнага абыходжання грамадзян з агнём, у тым ліку пры курэнні. Работнікі МНС нагадалі, да чаго можа прывесці дуэт «цыгарэта+алкаголь», растлумачылі, як папярэдзіць пры курэнні пажаранебяспечныя сітуацыі, акцэнтаваўшы ўвагу на тым, што менавіта з-за недагляду элементарных правілаў бяспекі пры курэнні ў раёне ўжо загінула 2 чалавекі.
Прадстаўнікі МНС падкрэслілі, што калі вы ці вашы родныя не можаце адмовіцца ад шкоднай звычкі назаўсёды, то варта выключыць яе ў доме. Калі ваш сусед аматар не толькі пакурыць, але і злоўжыць алкаголем – біце трывогу. Побач з вамі «міна» запаволенага дзеяння. Як правіла, сцэнар «Выпіў. Закурыў. Заснуў» дзейнічае. І гэта пацвярджае статыстыка.
Прагляд відэаматэрыялу па дадзенай тэме яшчэ больш прымусіў задумацца аб той небяспецы, якой падвяргаюцца сябе людзі, якія кураць у пасцелі, а таксама якія жывуць з курцамі.