18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад зацвердзіў пералік з 80 высокарэнтабельных арганізацый Беларусі, якія пералічаць у рэспубліканскі бюджэт у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця частку сваёй прыбылі (даходу) па выніках працы за 2012 год. Гэта рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў Беларусі №290 ад 16 красавіка 2013 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Прадпрыемствы будуць пералічваць частку прыбытку роўнымі долямі штомесяц на працягу 2013 года, пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам уступлення пастановы ў сілу. У пералік увайшлі прадпрыемствы Мінбудархітэктуры, МУС, Мінздароўя, Міністэрства культуры, Мінабароны, Мінпрама, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Мінтраса, Мінэканомікі, Мінэнерга, Дзяржкамваенпрама, канцэрнаў "Белгаспіштпрам", "Белнафтахім", "Беллёгпрам", "Беллесбумпрам". Сярод высокарэнтабельных прадпрыемстваў - ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", РУП "ПА "Беларуснафта", ААТ "БелАЗ", ААТ "Белшына", ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман", ААТ "Мазырсоль", ААТ "Мінскі вагонарамонтны завод", праектнае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Белгіпрагаз", гандлёвае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Беллесбумпрамэкспарт", шэраг камунальных прадпрыемстваў.

Пастанова прынята ў адпаведнасці з указам ад 28 снежня 2005 года №637 "Аб парадку вылічэння ў бюджэт часткі прыбытку дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў, дзяржаўных аб'яднанняў, якія з'яўляюцца камерцыйнымі арганізацыямі, а таксама даходаў ад акцый (доляў ва ўстаўных фондах), якія знаходзяцца ў рэспубліканскай і камунальнай уласнасці, гаспадарчых таварыстваў і аб утварэнні дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця".-0-