У ходзе дадзенага мерапрыемства супрацоўнікі ДАІ: правераць выкананне суб'ектамі гаспадарання, якія ажыццяўляюць камерцыйную перавозку грузаў і эксплуатуюць больш за 10 транспартных сродкаў, абавязкаў па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху і візуальны тэхнічны стан транспартных сродкаў; правядуць кантроль за выкананнем кіроўцамі транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для перавозкі грузаў, ПДР, іншых актаў заканадаўства ў галіне дарожнага руху (у тым ліку ў выглядзе нягласнага кантролю за канкрэтнымі перавозкамі сыпучых грузаў і сартыменту).