Супрацоўнікі нагадаюць пешаходам і веласіпедыстам аб новаўвядзеннях у Правілы дарожнага руху, мерах бяспекі на пешаходных пераходах, неабходнасці выкарыстання святлоадбівальнай прадукцыі, а таксама правілах бяспечных паводзін пры руху на веласіпедах і сродках персанальнай мабільнасці.



Запланаваны адпрацоўкі аварыйна-небяспечных участкаў дарог і нерэгулюемых пешаходных пераходаў. У полі зроку супрацоўнікаў не толькі веласіпедысты і пешаходы, якія парушаюць ПДР, але і кіроўцы, якія не выконваюць хуткасны рэжым і правілы праезду пешаходных пераходаў.

У выпадку выяўлення на дарозе нецвярозых пешаходаў і веласіпедыстаў ДАІ заклікае паведамляць іх месцазнаходжанне па тэлефоне 102 з мэтай своечасовага вываду з праезнай часткі.