У мэтах рэалізацыі праекта РПЭ «Павышэнне дасведчанасці дзяцей і моладзі аб дзейнасці біясферных рэзерватаў на прыкладзе Бярэзінскага біясфернага запаведніка», які фінансуецца ЮНЕСКА ў рамках Праграмы ўдзелу на 2024 – 2025 гады, прайшоў навучальны семінар для дзяцей і моладзі

Адбыўся ён на базе Бярэзінскага біясфернага запаведніка, удзельнікамі якога сталі 60 навучэнцаў 6-10 класаў і педагогі дзяржаўных устаноў адукацыі: гімназій г. Мінска і г. Лепеля. Дарэчы, некаторыя гімназіі Мінска, навучэнцы якіх прыбылі на семінар, уваходзяць у лік Асацыяваных школ ЮНЕСКА Рэспублікі Беларусь і прымаюць актыўны ўдзел у глабальных, рэгіянальных або нацыянальных праектах, конкурсах або кампаніях міжнароднай арганізацыі.

Да мерапрыемства таксама далучыліся навучэнцы і выкладчыкі Домжарыцкай базавай школы Лепельскага раёна.