На сустрэчы прысутнічалі навучэнцы каледжа г. Лепеля і запрошаныя госці: благачынны Лепельскай акругі, протаіерэй Сергій Лешкевіч, начальнік аддзела загса Лепельскага райвыканкама Алена Бельская, урач агульнай практыкі ЦРБ Лізавета Скавародка, майстар аварыйна-дыспетчаРСкай службы Лепельскага раёна газазабеспячэння Андрэй Азаранка.

На сустрэчы прысутнічалі навучэнцы каледжа г. Лепеля і запрошаныя госці: благачынны Лепельскай акругі, протаіерэй Сергій Лешкевіч, начальнік аддзела загса Лепельскага райвыканкама Алена Бельская, урач агульнай практыкі ЦРБ Лізавета Скавародка, майстар аварыйна-дыспетчаРСкай службы Лепельскага раёна газазабеспячэння Андрэй Азаранка.
​Даследаванні паказваюць, што добрыя дзеці растуць у шчаслівых сем'ях, дзе бацька і маці любяць адзін аднаго. Вядомы педагог Антон Макаранка пісаў: «Хочаце, каб былі добрыя дзеці – будзьце шчаслівыя. Разарвіцеся на часткі, выкарыстоўвайце ўсе свае таленты, здольнасці, прыцягніце сваіх знаёмых, але будзьце шчаслівыя сапраўдным, чалавечым шчасцем».
​Протаіерэй Сергій Лешкевіч распавёў прысутным, як важна шанаваць і берагчы сваю сям'ю, бо яна ствараецца для таго, каб прайсці разам мноства жыццёвых урокаў. А шчаслівая сям'я — гэта калі шчаслівыя бацькі. Даўным-даўно вядома, калі дзіця бачыць, што бацькі любяць і берагуць адзін аднаго, то яму спакойна і яно шчаслівае. Протаіерэй нагадаў, што сапраўднае каханне – гэта ахвярнасць, гэта здольнасць дзеля любімага чалавека, яго шчасця пераступіць праз любыя свае амбіцыі, эгаізм, гонар, гэта гатоўнасць ахвяраваць сваімі асабістымі інтарэсамі і нават жыццём.
Што такое сям'я, калі яна ўтвараецца?
Ці можам мы лічыць момант рэгістрацыі такой кропкай адліку? І заўсёды ці з моманту рэгістрацыі, не «я» і «ты», а «мы»? На гэтыя пытанні адказала Алена Бельская. Таксама яна падзялілася цікавай інфармацыяй аб тым, колькі шлюбаў регiструецца аддзелам ЗАГС і які сярэдні ўзрост упершыню ўступаючых у шлюб. Было адзначана, што нараджальнасць у нашым раёне, на жаль, падае. За тры кварталы гэтага года нарадзілася ўсяго каля 200 дзяцей. Разам з тым, вялікім здзіўленнем стала, што самая высокая нараджальнасць у нашым раёне была ў 1949 годзе – парадку 1400 нованароджаных.
Аб тым, што трэба ведаць, каб сям'я і дзеці былі здаровымі, нараджаліся і раслі ў любові і міры, распавяла ўрач агульнай практыкі Лізавета Скавародка. Яна падзялілася з удзельнікамі мерапрыемства правіламі здаровага ладу жыцця і як уберагчы сябе ад хвароб.
/>Як убяспечыць свой дом і сям'ю ад няшчасных выпадкаў, звязаных з карыстаннем газу і газавых прыбораў у быце, растлумачыў Андрэй Азаранка. Што такое угарны газ, прычыны атручвання угарным газам, пра першыя сімптомы і як аказаць першую дапамогу — пра гэта даведаліся прысутныя. Ступень небяспекі угарнага газу не ўсімі людзьмі ацэньваецца адэкватна, бо ён не мае колеру і паху, і гэта становіцца прычынай многіх трагедый. Таму важна, каб у дамах былі ўстаноўлены газааналізатары. Гэтая тэма зараз вельмі актуальная ў сувязі з надыходам ацяпляльнага сезона. У завяршэнне выступлення Андрэй Азаранка заклікаў усіх прытрымлівацца правілаў бяспекі і берагчы свае сем'і.
Усё далей ад нас сыходзіць традыцыя сустракаць святы ўсёй сям'ёй, у бацькоўскім доме. Але калі не пашкадаваць часу на тое, каб сабраць усіх родных, то мы даведаемся самае дзіўнае шчасце на зямлі, выказанае прыказкай: «Уся сям'я разам – так і душа на месцы».