Рэспубліканская акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!»
Рэспубліканская акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!»
З мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з-за пакідання іх без нагляду з 17 жніўня па 30 верасня пройдзе прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!», прымеркаваная да Дня ведаў.
Акцыя пройдзе ў тры этапы:
- 1-ы этап – 17-31 жніўня. Месца правядзення: цэнтральны Універмаг г.Лепеля;
- 2-і этап – 1-15 верасня. Месца правядзення: установы адукацыі Лепельскага раёна;
- 3-і этап – 16-30 верасня. Месца правядзення: дашкольныя ўстановы Лепельскага раёна.
У правядзенні акцыі будуць прымаць удзел работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзела адукацыі, рэдакцыя газеты «Лепельскі край», Лепельскае раённае тэлебачанне «Лепель ТВ», актывісты клубаў юных ратавальнікаў пажарных. Ва ўстановах агульнай адукацыі работнікамі МНС будуць праводзіцца тэматычныя «Урокі бяспекі», выступленні на бацькоўскіх сходах, інструктажы з педагагічным складам. У дашкольных установах адукацыі дзецям будуць дэманстравацца тэматычныя навучальныя мультфільмы, з бацькамі будуць праводзіцца прафілактычныя гутаркі.