Падчас правядзення першага этапу рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» ратавальнікі Лепельшчыны сумесна з актывістамі раённага аддзялення БМГАСП у аддзелах продажу дзіцячага адзення і канцылярскіх прыналежнасцей гарадскога ўнівермага размясцілі камплект баявога адзення, вогнетушыцель і аўтаномны пажарны апавяшчальнік з надпісам, які прыцягвае ўвагу: «Для дзяцей, пакінутых без нагляду».

Падчас правядзення першага этапу рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» ратавальнікі Лепельшчыны сумесна з актывістамі раённага аддзялення БМГАСП у аддзелах продажу дзіцячага адзення і канцылярскіх прыналежнасцей гарадскога ўнівермага размясцілі камплект баявога адзення, вогнетушыцель і аўтаномны пажарны апавяшчальнік з надпісам, які прыцягвае ўвагу: «Для дзяцей, пакінутых без нагляду». Як дарослым пакупнікам, так і іх выхаванцам прапаноўвалася паўдзельнічаць у конкурсе «Патушы пажар», прыняць удзел у віктарыне, дзе дарослыя і дзеці дэманстравалі свае веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Хочацца адзначыць, што некаторыя школьнікі паказвалі больш высокія веды, чым іх бацькі. Таксама з пакупнікамі праводзіліся прафілактычныя гутаркі, рэкамендавалі ім набываць АПА і ў мэтах бяспекі ўсталёўваць у сваіх домаўладаннях, заклікалі не пакідаць сваіх дзяцей без нагляду, прыводзіліся прыклады трагічнай гібелі дзяцей. У замацаванне атрыманай інфармацыі ўсім удзельнікам мерапрыемства ўручалася наглядна-выяўленчая прадукцыя.