З мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з 21 жніўня па 22 верасня ў раёне праходзіць прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!», прымеркаваная да Дня ведаў. Яна праходзіць у тры этапы. На першым этапе прафілактычныя мерапрыемствы будуць арганізаваны на аб'ектах гандлю, якія рэалізуюць тавары для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту ў г.Лепелі (крама «Універмаг»), другі этап пройдзе ва ўстановах адукацыі раёна і трэці – у дашкольных установах адукацыі.
У правядзенні акцыі прымуць удзел работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзела адукацыі, актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў пажарных. У агульнаадукацыйных установах работнікі МНС правядуць тэматычныя ўрокі бяспекі, правядуць выступленні на бацькоўскіх сходах, інструктажы з педагагічным складам і абслугоўваючым персаналам. У дашкольных установах адукацыі дзецям пакажуць тэматычныя навучальныя мультфільмы, з бацькамі правядуць прафілактычныя гутаркі.