З мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з 20 жніўня па 21 верасня ў раёне пройдзе прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!», прымеркаваная да Дня ведаў.
З мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з 20 жніўня па 21 верасня ў раёне пройдзе прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!», прымеркаваная да Дня ведаў. Яна праходзіць у тры этапы. На першым этапе прафілактычныя мерапрыемствы будуць арганізаваны на аб'ектах гандлю, якія рэалізуюць тавары для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту ў г. Лепелі (крама «Універмаг»), другі этап пройдзе ва ўстановах адукацыі раёна і трэці – у дашкольных установах адукацыі.
У правядзенні акцыі возьмуць удзел работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзела адукацыі, актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў пажарных. Ва агульнаадукацыйных установах работнікі МНС правядуць тэматычныя ўрокі бяспекі, выступленні на бацькоўскіх сходах, інструктажы з педагагічным складам і абслугоўваючым персаналам. У дашкольных установах адукацыі дзецям пакажуць тэматычныя навучальныя мультфільмы, з бацькамі правядуць прафілактычныя гутаркі.