На Лепельшчыне стартавала рэспубліканская акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!». Пад пільнай увагай ратавальнікаў апынуліся наведвальнікі крамы «Універмаг», дзе можна сустрэць вялікую колькасць дзяцей і дарослых, якія рыхтуюцца да новага навучальнага года.

На Лепельшчыне стартавала рэспубліканская акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!». Пад пільнай увагай ратавальнікаў апынуліся наведвальнікі крамы «Універмаг», дзе можна сустрэць вялікую колькасць дзяцей і дарослых, якія рыхтуюцца да новага навучальнага года.

Каб чарговы раз нагадаць асноўныя правілы бяспекі, работнікі раённага аддзела МНС падрыхтавалі займальныя заданні як для дарослых, так і для дзяцей.

Бацькі змаглі праверыць свае веды, адказваючы на пытанні тэматычнай віктарыны, а дзецям прапанавалі ў гульнявой форме прайсці экзамен па правілах бяспекі, які складаўся з тэарэтычнай і практычнай частак. За паспяхова пройдзеныя этапы кожны ўдзельнік атрымаў «Атэстат аб заканчэнні акадэміі «Маладых ратавальнікаў» і карысную наглядна-выяўленчую прадукцыю ад супрацоўнікаў МНС.

У ходзе прафілактычных гутарак прадстаўнікі ратавальнага ведамства расказалі бацькам пра новую інфармацыйную кампанію «Будзь побач з дзіцем!» і заклікалі дарослых не пакідаць дзяцей без нагляду, а таксама навучаць іх з малых гадоў правілам бяспечных паводзін.

– Навучыце дзяцей дзеянням у выпадку пажару і раскажыце, як правільна выклікаць па тэлефоне ратавальнікаў. Глядзіце разам з дзіцем мультфільмы МНС «Чароўная кніга» і «Спецатрад 112» і дэталёва разбірайце небяспечныя сітуацыі на прыкладзе герояў. Не забывайце і пра тое, што паводзіны мамы і таты – лепшы прыклад для пераймання, – нагадалі інспектары МНС.

Ратавальнікі пажадалі бацькам і дзецям бяспечна правесці апошнія дні летніх канікул і з добрым настроем ступіць у новы навучальны год!