Колькі часу трэба дзіцяці, каб дастаць з шафы запалкі? Уключыць электрапрыбор? Ці, быць можа, схавацца ад старонніх вачэй і распаліць вогнішча? На гэтыя і падобныя пытанні ёсць толькі адзін адзіна правільны адказ – зусім ніколькі, калі бацькі ўважліва сочаць за сваім дзіцем і не пакідаюць яго без нагляду.
На жаль, статыстыка паказвае, што ў аснове большасці «вогненных» траўм, атрыманых дзецьмі, ляжаць дзве прычыны: неўгамоннае цікаўства і недагляд з боку дарослых. І калі забараніць маленькаму чалавеку пазнаваць навакольны свет не ўяўляецца магчымым, то загадзя паклапаціцца пра яго бяспеку пад сілу кожнаму.
З 22 жніўня ў рэспубліцы стартуе прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!» і доўжыцца яна будзе да 21 верасня.
Праводзімыя у два этапы мерапрыемствы акцыі, накіраваны на прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы дзіцячай гібелі і траўматызму ад пажараў з-за пакідання іх без нагляду.
Так, з 22 па 31 жніўня ў буйных гандлёвых цэнтрах і іншых аб'ектах гандлю, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі тавараў для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту, работнікі МНС разам з актывістамі БМААСП і КЮСП нагадаюць бацькам пра небяспеку пакідання дзяцей без нагляду і падскажуць, як уберагчы сваю сям'ю ад надзвычайных сітуацый. Тут жа, дзецям ратавальнікі прапануюць прыняць удзел у квесте «Экзамен па бяспецы 2022». Удзельнік гульні атрымае спецыяльны бранзалет і «Дзённік бяспекі», у якім пазначаны заданні па бяспецы жыццядзейнасці, з якімі неабходна справіцца, што б атрымаць «Сертыфікат аб праходжанні экзамену па бяспецы ў 2022 годзе».
Другі этап акцыі пройдзе з 1 па 21 верасня ва ўстановах адукацыі горада. Урокі бяспекі, інтэрактыўныя пляцоўкі, конкурсы і падарункі – гэта і многае іншае чакае ўсіх удзельнікаў акцыі!