У рамках стартаваўшай рэспубліканскай акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» работнікі Лепельскага раённага аддзела па НС правялі прафілактычнае мерапрыемства ў краме Універмаг горада Лепеля.

У рамках стартаваўшай рэспубліканскай акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» работнікі Лепельскага раённага аддзела па НС правялі прафілактычнае мерапрыемства ў краме Універмаг горада Лепеля.

Месца правядзення акцыі было выбрана невыпадкова, бо менавіта цяпер бацькі пачынаюць рыхтаваць сваіх дзяцей да пачатку новага навучальнага года, купляючы школьную форму і канцылярскія прыналежнасці. Як дарослым пакупнікам, так і іх выхаванцам работнікі МНС прапаноўвалі прыняць удзел у віктарыне, дзе дарослыя і дзеці паказвалі свае веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Хочацца адзначыць, што некаторыя школьнікі паказвалі больш высокія веды, чым іх бацькі. Таксама з пакупнікамі праводзіліся прафілактычныя гутаркі, рэкамендавалі ім набываць АПІ і з мэтай бяспекі ўсталёўваць у сваіх домаўладаннях, заклікалі не пакідаць сваіх дзяцей без нагляду, прыводзіліся прыклады трагічнай гібелі дзяцей.

Ад работнікаў МНС і малышы, і дарослыя ў падарунак атрымалі яркія буклеты і брашуры, каб правілы бяспекі заўсёды былі пад рукой і ніколі не забываліся.