9 ліпеня 2019 года на сумесным пасяджэнні прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і Лепельскага раённага выканаўчага камітэта ў рамках правядзення Дня сельсавета разгледжаны пытанні жыццезабеспячэння насельніцтва Слабодскага сельсавета, падведзены вынікі работы ўстаноў і арганізацый, якія забяспечваюць жыццядзейнасць.

На пленарнай частцы пасяджэння прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў абмеркаваны пытанні забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва на тэрыторыі Слабодскага сельсавета, сумеснай работы, праводзімай структурнымі падраздзяленнямі райвыканкама, сельскімі выканаўчымі камітэтамі па гандлёвым і бытавым абслугоўванні насельніцтва Лепельскага раёна.

З дакладамі выступілі: Міхно Вікторыя Аляксандраўна - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Лепельскага раёна Віцебскай вобласці - галоўны ўрач дзяржаўнай установы «Лепельскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі», Палячэнка Святлана Міхайлаўна – начальнік аддзела эканомікі Лепельскага райвыканкама. Члены прэзідыума і зацікаўленыя таксама наведалі аб'екты сацыяльна-культурнай сферы, аб'екты гандлёвага абслугоўвання Слабодскага сельсавета, Храм Святых бессрэбранікаў Космы і Даміяна ў в. Слабада, Слабодскае лясніцтва ДЛГУ «Лепельскі лясгас».