Па ўсёй краіне ўсталявалася плюсавая тэмпература паветра. У многіх рэгіёнах снегапады і мароз змяніліся туманамі і дажджамі, што ўскладняе дарожную абстаноўку.
Падобныя ўмовы патрабуюць ад кіроўцаў павышанай увагі і асцярожнасці. Пры руху ў тумане або дажджы неабходна выбіраць бяспечную хуткасць руху з улікам стану праезнай часткі і бачнасці, у вельмі густым тумане яна можа не перавышаць і 20 км/г.
Пры дрэннай бачнасці трэба максімальна абазначыць сваю прысутнасць на дарозе: уключыць блізкае святло або процітуманыя фары, задні процітуманны ліхтар. Павялічыць дыстанцыю паміж транспартнымі сродкамі, якія рухаюцца, бакавы інтэрвал, пазбягаць рэзкіх манеўраў і тармажэнняў.
Праяўляць асаблівую ўвагу пры праездзе скрыжаванняў і пешаходных пераходаў. Варта памятаць, што дарожнае пакрыццё можа станавіцца мокрым і слізкім нават без дажджу з-за асядання кандэнсату на асфальт. Не лішнім будзе ўспомніць абступенчатым тармажэнні на слізкай дарозе.
Пешаходам у цёмны час сутак неабходна абазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі, веласіпедыстам і возчыкам неабходна выкарыстоўваць камізэлькі павышанай бачнасці!
Сакрэцеце правілы бяспечных паводзін на дарозе, беражыце сябе і навакольных!