Сертыфікат на важнае набыццё перадалі дырэктару школы Наталлі Данілавай дэлегаты шостага Усебеларускага народнага сходу – старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнтаў і начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Хома.

500 камп'ютараў і 80 мультыбордаў (на суму каля 1 мільёна рублёў) для аснашчэння ўстаноў адукацыі вобласці выдзеліла Міністэрства адукацыі Беларусі.

Тэхніку размяркоўваюць з улікам якасці і выніковасці працы педагагічных калектываў. 14 камп'ютараў усталявалі ў СШ № 4.

У тым, што гэтая ўстанова адукацыі заслугоўвае такога падарунка, госці змаглі пераканацца, пазнаёміўшыся з праектамі, якія рэалізуюцца ў школе.