Установы адукацыі Віцебшчыны працуюць у штатным рэжыме, працягваюцца прафілактычныя дэзынфекцыйныя мерапрыемствы, пачатыя 2 сакавіка

Установы адукацыі Віцебшчыны працуюць у штатным рэжыме, працягваюцца прафілактычныя дэзынфекцыйныя мерапрыемствы, пачатыя 2 сакавіка. Пра гэта паведаміла першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Алена Багдановіч.

– Усе месцы агульнага карыстання ўстаноў адукацыі забяспечаны дэзынфікуючымі сродкамі, антысептыкамі, вадкім мылам, – адзначыла Алена Леанідаўна. – Праводзіцца штодзённая тлумачальная праца аб выкананні правіл асабістай гігіены: дзеці і дарослыя павінны мыць як мага часцей рукі, дэзынфекцыі падлягаюць ручкі дзвярэй, санітарныя пакоі, аўтотранспарт для перавозкі школьнікаў, кожную перапынак павінны праветрывацца памяшканні. Калі медыцынскія работнікі выяўляюць дзяцей з павышанай тэмпературай, то вызваляюць іх ад заняткаў. У дашкольных установах на асаблівым кантролі так званыя ранішнія фільтры (тэмпература, агульны стан). Ва ўстановах адукацыі вядзецца штодзённы ўлік наведвальнасці, высвятляюцца прычыны адсутнасці. Мэтазгодна ў гэты перыяд адмовіцца ад мерапрыемстваў з масавым зборам дзяцей і дарослых, у тым ліку ў шосты школьны дзень.

Вясновыя школьныя канікулы пераносіцца не будуць і працягнуцца з 30 сакавіка па 4 красавіка.

Што тычыцца жадання некаторых бацькоў самастойна арганізаваць каранцін для ўласных дзяцей, то, па словах Алены Багдановіч, гэта іх права.