Адкрыццё Месячніка прайшло на ўрачыстых лінейках.

Месячнік праводзіцца насычана, разнастайна. Ён уключае ў сябе класныя гадзіны, музейныя ўрокі, пазакласныя мерапрыемствы, спаборніцтвы па ваенна-прыкладных відах у выглядзе эстафет, канцэртныя праграмы, конкурс малюнкаў, конкурс песень на ваенную тэматыку.

На працягу месяца навучэнцы і педагогі будуць наведваць знакавыя месцы нашай Беларусі, музеі і выставы, сустракацца з людзьмі, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё як нашага раёна, так і краіны ў цэлым.

Усе гэтыя мерапрыемствы вельмі важныя для пакалення, якое не ведала вайны, кожнае дакрананне да жывой гісторыі, кожны аповяд пра слаўныя старонкі нашай дзяржавы напоўнены асаблівым сэнсам, што ў многім спрыяе ваенна-патрыятычнаму, грамадзянскаму і маральнаму станаўленню асобы.