Пералік вакцын і інфекцый, супраць якіх праводзіцца імунізацыя:
Пералік вакцын і інфекцый, супраць якіх праводзіцца імунізацыя:
Гексаксім (краіна-вытворца Францыя) – супраць коклюшу (бясклетачны кампанент), дыфтэрыі, слупняку, гемафільнай інфекцыі Б, поліяміеліту, гепатыту Б з 2-х мес.
Інфанрыкс (краіна-вытворца Бельгія) з 2 мес. да 6 гадоў - супраць коклюшу (бясклетачны кампанент), дыфтэрыі, слупняку.
Менактра (краіна-вытворца ЗША) - супраць менінгакокавай інфекцыі з 9 мес. да 55 гадоў.
Варыцэла (краіна-вытворца Кітай - супраць вятранкі з 1 года.
Гардасіл (краіна-вытворца Нідэрланды) - супраць віруса папіломы чалавека з 9 гадоў.
- Кляшч-Э-вак, (краіна-вытворца-Расія), Тыкавак (краіна-вытворца- ЗША) -супраць кляшчовага энцэфаліту з 1 года
Энцэвір (краіна-вытворца-Расія) - супраць кляшчовага энцэфаліту з 18 гадоў.
Прэвенар-13 (краіна-вытворца Бельгія) супраць пнеўмакокавай інфекцыі з 2-х мес.
Інфармацыю па пытаннях імунапрафілактыкі, у тым ліку аб бягучай наяўнасці вакцын (для вакцынацыі за кошт уласных сродкаў грамадзян) можна атрымаць у урачоў-педыятраў, урачоў агульнай практыкі УЗ «Лепельская ЦРБ», а таксама ў Цэнтры вакцынапрафілактыкі, размешчаным на базе Віцебскай абласной дзіцячай паліклінікі УЗ «Віцебскі абласны дзіцячы клінічны цэнтр» ( вул. Чкалава, 14 В) па тэл: 37-77-11, 61-44-37 (Грыбоўская Ірына Аляксандраўна - урач-педыятр (загадчык)).
Пры жаданні правядзення вакцынацыі дадзенымі вакцынамі неабходна звяртацца:
дарослым - у 11 кабінет паліклінікі. Інфармацыя па тэл.: 3-10-40.
дзіцячаму насельніцтву - да медыцынскай сястры прышчэпачнага кабінета (31 кабінет). Інфармацыя па тэл.: 3-10-37.