31 студзеня, Віцебск /Дыяна Курыла - БЕЛТА/. Пяцёра кантрабандыстаў з доказамі злачынства затрыманы ў Верхнядзвінскім раёне вайскоўцамі Полацкага пагранічнага атрада сумесна з супрацоўнікамі аддзялення ўнутраных спраў на транспарце і супрацоўнікамі ваеннай контрразведкі КДБ, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік прэс-службы Полацкага пагранічнага атрада Дзяніс Глебко.
Увечары 30 студзеня ў Верхнядзвінскім раёне прадухілена чарговая спроба незаконнага перамяшчэння з Беларусі ў Латвію 67,5 тыс. пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. За 35 км ад Верхнядзвінска затрыманы грузавы аўтамабіль ГАЗ-66 з пяццю грамадзянамі Беларусі, якія мелі намер ажыццявіць загрузку 135 скрыняў цыгарэт у грузавы чыгуначны састаў, які ідзе з Полацка ў Даўгаўпілс. Адным з затрыманых з'яўляецца машыніст лакаматыўнага дэпо "Полацк". На думку праваахоўных органаў, гэты грамадзянін і ажыццяўляў дастаўку кантрабанды да чыгуначнага палатна, кіруючы грузавіком.
Цяпер вядзецца разбіральніцтва па ўстанаўленні ўсіх асоб, датычных да гэтага правапарушэння. Цыгарэты перададзены супрацоўнікам інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах.-0-
БЕЛТА
У Верхнядзвінскім раёне затрымалі на месцы злачынства пяцёх кантрабандыстаў
31.1.20120 праглядаў