Лепшых эканамістаў дзяржаўных органаў і прадпрыемстваў Віцебшчыны ўзнагародзілі Ганаровымі граматамі і падзякамі розных узроўняў.

– Эканаміст – гэта прафесія годная, важная і патрэбная. Праца эканаміста не заўсёды заўважная, але менавіта ад правільнага мыслення, ацэнкі развіцця рэгіёнаў, прагназавання залежыць дабрабыт нашых людзей і сацыяльна-эканамічнае развіццё кожнага рэгіёну, – падкрэсліла намеснік старшыні аблвыканкама Анжаліка Нікіціна. – Папярэдне па выніках шасці месяцаў Віцебская вобласць выканае практычна ўсе даведзеныя Саветам Міністраў 15 з 16 паказчыкаў. І, вядома, у фарміраванні такога «багажу» ёсць заслуга кожнага чалавека. На дадзены моманг мы маем перавыкананне па такіх асноўных паказчыках, як фарміраванне мясцовых бюджэтаў, рост заработнай платы. Прырост эканомікі мы ацэньваем у 115%.

Сёння практычна ў кожным рэгіёне ў рамках даручэння кіраўніка дзяржавы рэалізоўваецца ініцыятыва «Адзін раён – адзін праект», і кожны, падкрэсліла намеснік старшыні, з разуменнем ставіцца да таго, што без інвестыцый няма будучыні.

– Шмат праектаў яшчэ наперадзе. Літаральна сёння заключылі інвестыцыйны дагавор па праекце стварэння рыбаперапрацоўчага прадпрыемства «Марскія сезоны» ў СЭЗ Віцебск, што дазволіць стварыць каля 300 працоўных месцаў. Прапрацоўваем праект па стварэнні вытворчасці ДСП панэляў. Мадэрнізацыя прадпрыемстваў Верхнядзвінскага масласырзавода, Пастаўскага малочнага завода, будаўніцтва лагістычнага цэнтра ў Віцебскім і Верхнядзвінскім раёнах пацягнуць за сабой новыя працоўныя месцы, годны ўзровень заработнай платы. А значыць – наша моладзь не будзе з'язджаць з райцэнтраў і працягне працаваць на месцах, – адзначыла Анжаліка Нікіціна.

Ва ўрачыстай абстаноўцы быў адзначаны шматгадовы добрасумленны праца і асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё 15 лепшых эканамістаў Віцебшчыны. Так, Ганаровыя граматы Міністэрства эканомікі Анжаліка Нікіціна ўручыла намесніку старшыні Браслаўскага райвыканкама Алене Бабінскай, намесніку старшыні Віцебскага райвыканкама Сняжане Сямёнавай.

Павіншавала калег і старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама Вераніка Забалуева і пажадала віноўнікам урачыстасці дасягнення пастаўленых мэт, поспехаў ва ўсіх справах, а таксама лічыць і не пралічыцца.