Ужо 30 гадоў Камітэт дзяржкантролю стаіць на службе эканамічнай бяспекі дзяржавы, абараняючы яе інтарэсы ад супрацьпраўных замахаў. У гонар знамянальнай даты на сцэне Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі ўшаноўвалі лепшых работнікаў абласнога падраздзялення.
Цёплыя словы на адрас супрацоўнікаў КДК і ветэранаў арганізацыі гучалі з вуснаў прадстаўнікоў адміністрацыі горада, вобласці і сумежных арганізацый.
– Без кантролю немагчымы парадак у любой прафесійнай сферы і жыцці кожнага чалавека, – адзначыла намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Анжаліка Нікіціна. – Супрацоўнікі Камітэта бліскуча выконваюць свае задачы: яны з'яўляюцца апорай нашай дзяржавы і надзейным гарантам справядлівасці. Жадаю кожнаму з іх здароўя, сямейнага дабрабыту і працоўных поспехаў.
Старшыня абласнога КДК Уладзімір Гадзяцкі ад душы павіншаваў калег з юбілеем утварэння ведамства. Ён выказаў шчырую радасць, што за адносна невялікі па гістарычных мерках перыяд Камітэт дзяржкантролю прайшоў няпросты шлях станаўлення і развіцця, карыснымі справамі даказаў сваю значнасць і заваяваў давер грамадзян.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by