У Віцебску прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню судовага эксперта і дзявятай гадавіне з Дня ўтварэння Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.

У Віцебску прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню судовага эксперта і дзявятай гадавіне з Дня ўтварэння Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.

Сярод ганаровых гасцей, якія сабраліся ў абласной філармоніі, – прадстаўнікі мясцовай улады і розных ведамстваў.

22 красавіка 2013 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам быў падпісаны Указ аб утварэнні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Штогодзь у гэты дзень супрацоўнікі ведамства адзначаюць сваё прафесійнае свята.

У фае культурнай установы была прадстаўлена экспазіцыя з фондаў абласнога музея Героя Савецкага Саюза Міная Шмырова аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Падчас урачыстай часткі лепшыя супрацоўнікі ўпраўлення ДКСЭ па Віцебскай вобласці былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і падзякамі.

«Аб'ектыўнасць, гонар, Айчына - асноўныя вызначэнні вернасці служэння беларускага судовага эксперта сваёй дзяржаве і яго народу. Адным з прыярытэтных напрамкаў для нас з'яўляецца забеспячэнне патрэб праваахоўных органаў у правядзенні экспертыз для максімальнага скарачэння тэрмінаў расследавання крымінальных спраў, якія вядуцца на тэрыторыі Віцебскай вобласці», – падкрэсліў начальнік упраўлення палкоўнік юстыцыі Андрэй Пазднякоў.

Прысутных павіншаваў старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. «Вы не толькі дапамагаеце знайсці праўду ў самых заблытаных крымінальных гісторыях, абараніць невінаватых, але і спрыяеце рэалізацыі навуковага патэнцыялу краіны, выконваючы значную частку профільных даследаванняў», - адзначыў Аляксандр Субоцін.

За 9 гадоў упраўленнем ДКСЭ па Віцебскай вобласці выканана больш за 382 тысячы экспертыз.