Па выніках працы ў 2020 годзе 85 найлепшых жывёлаводаў Віцебскай вобласці ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і падзякамі аблвыканкама, Мінсельгасхарча, аблсельгасхарча, канцэрна «Мяса-малочныя прадукты», Рэспубліканскага і абласнога камітэтаў работнікаў АПК, Аграпрамысловага саюза, Беларускага саюза жанчын.
Па выніках працы ў 2020 годзе 85 найлепшых жывёлаводаў Віцебскай вобласці ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і падзякамі аблвыканкама, Мінсельгасхарча, аблсельгасхарча, канцэрна «Мяса-малочныя прадукты», Рэспубліканскага і абласнога камітэтаў работнікаў АПК, Аграпрамысловага саюза, Беларускага саюза жанчын.
Урачысты сход, на які з'язджаюцца перадавікі, праводзіцца чацвёрты год запар па ініцыятыве старшыні аблвыканкама Мікалая Шарстнёва. Асноўная мэта – падзякаваць людзей і наладзіць калектывы на вырашэнне новых задач. Сёння ў жывёлагадоўлі Віцебшчыны занята каля 14 тыс. чалавек.
Прывітаючы ўдзельнікаў пасяджэння, намеснік старшыні аблвыканкама Барыс Ефрэмаў выказаў шчырую падзяку працаўнікам жывёлагадоўчай галіны. Яны не толькі забяспечваюць харчовую бяспеку нашай краіны, але і павялічваюць яе экспартны патэнцыял. Праца жывёлаводаў, нягледзячы на шырокае ўкараненне сучасных тэхналогій, застаецца нялёгкай, патрабуе асаблівых ведаў, вопыту, дысцыпліны. Таму невыпадкова, што ў галіне заняты людзі, якія шчыра адданы сваёй справе.
У 2020 годзе аграрыямі Віцебшчыны забяспечаны тэмп росту сельгаспрадукцыі на ўзроўні 105,2%, палепшыліся і якасныя паказчыкі. Сярэдні надой малака на карову склаў 4030 кг. У Бешанковіцкім, Верхнядзвінскім, Гарадоцкім і Аршанскім раёнах ён перавысіў пяцітысячны рубеж. У Віцебскім раёне паказчык склаў 6245 кг. Усяго выніку ў 5 тыс. кг дасягнула 41 гаспадарка, або 21% ад агульнай колькасці сельгаспрадпрыемстваў, якія займаюцца вытворчасцю малака. Вышэй за 7,5 тыс. кг надоілі традыцыйныя флагманы: СПК «Ларынаўка» Аршанскага раёна 11 422 кг, СВП «Мазалавагаз» Віцебскага 9208 кг, ААТ «Шайцерава» Верхнядзвінскага 8720 кг. ААТ «Агракамбінат «Юбілейны» Аршанскага раёна 7845 кг, ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» 7720 кг.
За ўсімі паказчыкамі стаяць аператары машыннага даення кароў. Высокія дасягненні ў Алены Кухаранка і Юліі Герасімянёнак (СПК «Ларынаўка», надой на карову 11 422 кг), Наталлі Шкіндэр (ААТ «Шайцерава», 9235 кг), Галіны Шышкінай (ААТ «Агракамбінат «Юбілейны», 8848 кг), Інны Міленка і Вольгі Варкулевіч (СГАП «АСБ Агра-Наватар» Бешанковіцкага раёна, 8503 кг і 8637 кг адпаведна), Таццяны Гуляй і Анжэлы Пруднікавай (ААТ «Маяк Высокае» Аршанскага раёна, 8771 кг і 8739 кг), Алы Палійчук і Галіны Рабцавай (САФ ім. Ю. Смірнова Дубровенскага раёна, 8781 кг і 8721 кг).
У гаспадарках з высокай прадуктыўнасцю статка на асаблівым рахунку тэхнікі-асемянятары, без перабольшання яны робяць надвор'е ў вытворчасці малака. Ад паспяховага выканання іх работы напрамую залежыць рэгулярны прырост пагалоўя, павелічэнне аб'ёмаў прадукцыі. Сярод лепшых Сяргей Храмой (УП «Мнюта» Глыбоцкага раёна, на сто кароў атрымана 109 цялят), Людміла Шылко (ААТ «Барсучанка» Докшыцкага раёна, 107 цялят), Леанід Мурашка (ААТ «Новыя Гаряны» Полацкага раёна, 134).
На Віцебшчыне функцыянуе 15 комплексаў па адкорме КРС. У ліку лепшых аператараў Людміла Зайцава (СУП «Вядарава» Бешанковіцкага раёна), Вольга Шпец (ААТ «Маяк Браслаўскі» Браслаўскага), Анжаліка Зуева (САФ «Клясціцы» Расонскага раёна).
З года ў год сур'ёзны ўклад у развіццё свінагадоўлі рэгіёна ўносіць ЗАТ «Віцебскаграпрадукт». На комплексах, што ўваходзяць у яго склад, сярэднясутачныя прывагі не апускаюцца ніжэй за 840 г.
Штогод на Віцебшчыне вядзецца будаўніцтва жывёлагадоўчых аб'ектаў. Летась у эксплуатацыю ўведзена восем МТК з агульным пагалоўем дайнага статка 8 тыс. галоў. Таксама рэканструявана 53 памяшканні для ўтрымання КРС. Працягваецца рэалізацыя інвестпраектаў – будаўніцтва МТК на 2 тыс. галоў у Аршанскім раёне, свінарэпрадуктараў на 5 тыс. галоў у Лёзненскім і Аршанскім раёнах.
Для павышэння прэстыжу жывёлагадоўчых прафесій вядзецца мэтанакіраваная работа па забеспячэнні сельскай гаспадаркі кадрамі і іх замацаванні на вёсцы. У мінулым годзе было заключана 135 мэтавых дагавораў на падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. Навучэнцам штомесяц аказваецца матэрыяльная падтрымка ад 3 да 5 базавых велічынь. У прызыўныя камісіі накіроўваюцца хадайніцтвы ў дачыненні да маладых спецыялістаў аб прызыве на службу ў рэзерве. Такім правам у мінулым годзе скарысталіся 35 чалавек. У школах створана 69 профільных класаў аграрнай накіраванасці. Вучні знаёмяцца з сучаснымі працэсамі атрымання прадукцыі жывёлагадоўлі і раслінаводства на базе перадавых гаспадарак. Для вырашэння праблемы забеспячэння спецыялістамі зааветэрынарнага профілю дзейнічае рашэнне аблвыканкама, у адпаведнасці з якім узровень заробку названай катэгорыі можа дасягаць да 3,8 тыс. руб. пры ўмове выканання тэхрэгламентаў, нарматываў і павелічэння прадукцыі жывёлагадоўлі. Таксама з 1 сакавіка 2021-га ў якасці дадатковай сацыяльнай падтрымкі маладых спецыялістаў (выпускнікоў 2020-га і наступных гадоў па спецыяльнасцях «Ветэрынарная медыцына» і «Заатэхнія»), якія заключылі кантракты тэрмінам на пяць гадоў, устаноўлена штомесячная выплата з бюджэту ў памеры 1 тыс. руб. на працягу трох гадоў.
Барыс Ефрэмаў яшчэ раз падзякаваў жывёлаводаў і нагадаў, што менавіта ад іх працы залежаць прывагі і надоі, дабрабыт калектываў і АПК Віцебшчыны ў цэлым.
Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігар Брыло адзначыў, што праца жывёлавода – самая яркая звяно АПК. Аграрная галіна нашай краіны ў мінулым годзе ў вытворчасці малака прырасла на 5,6%, мяса – 2,6%. Ужо амаль забыты часы, калі трэба было забяспечыць сельгаспрадукцыяй уласнае насельніцтва. Цяпер зусім іншая задача – рэалізаваць усе аб'ёмы і дыверсіфікаваць экспарт. За апошнія тры гады пастаўкі ў Расію зніжаны на 20% і ў агульным аб'ёме складаюць 76%. У цэлым наша прадукцыя адгружаецца ў 116 краін. Ігар Брыло падкрэсліў, што беларускі АПК выручыў ад экспарту 5,8 млрд долараў і заняў першае месца сярод усіх галін. У паспяховай працы ёсць і доля аграрыяў Прыдзвіння.