Удзельнікі спаборнічалі ў чатырох напрамках, кожны з якіх накіраваны на павышэнне самастойнасці і якасці жыцця людзей з інваліднасцю па зроку. Ацэньваліся ўменні ў чытанні і пісьме па сістэме Брайля, валоданне сучаснымі асістыўнымі тэхналогіямі, навыкі прасторавай арыентацыі і мабільнасці, а таксама агульная сацыялізаванасць.
Лепельчане прадэманстравалі высокі ўзровень падрыхтоўкі. Ярка выступіла Марыя Кудрашова ў катэгорыі В2. Яна заваявала першае месца ў намінацыі, прысвечанай валоданню тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, а таксама заняла другое месца ў агульным заліку, паказаўшы выдатныя вынікі па ўсіх напрамках.
Не менш уражлівым было выступленне Ігара Мухартава. Ён атрымаў перамогу ў намінацыі «Навыкі карыстання адаптыўнымі мабільнымі дадаткамі», прадэманстраваўшы майстэрства ў выкарыстанні сучасных тэхналогій. Ён стаў пераможцам агульнага заліку.