З 21 па 30 чэрвеня ў Віцебску на плошчы Перамогі будзе арганізавана фан-зона для заўзятараў II Еўрапейскіх гульняў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама.

Арганізатары пастараюцца стварыць святочную атмасферу. На двух вялікіх экранах можна будзе паглядзець усе найбольш значныя падзеі. Акрамя прагляду спартыўных баталій, вольны час будзе насычаны гульнямі, конкурсамі, інтэлектуальнымі віктарынамі. Таксама для гледачоў запланавана канцэртная праграма з выступленнямі творчых калектываў.

У дзень закрыцця першынства, 30 чэрвеня, у віцебскай фан-зоне пройдзе велапрабег, паказальныя выступленні фітнес-клубаў, а ўвечары - гала-канцэрт адкрытага маладзёжнага фестывалю харэаграфіі.

Віцебскую вобласць на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску прадставіць 21 спартсмен. Усе яны паспяхова выступалі на міжнародных спаборніцтвах. Больш за ўсё з паўночнага рэгіёна Беларусі атлетаў у камандзе па скачках на батуце і лёгкай атлетыцы (па 4 спартсмены), а таксама каратэ - 3.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)