У верасні на дарогах абласнога цэнтра адбылося 3 ДТЗ з удзелам пешаходаў, у выніку якіх 1 чалавек загінуў, 2 атрымалі цялесныя пашкоджанні. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў быць уважлівымі да пешых удзельнікаў дарожнага руху, асабліва пры неспрыяльных умовах надвор'я і ў цёмны час сутак.

Кожны кіроўца павінен памятаць, што пры набліжэнні да пешаходнага пераходу неабходна зніжаць хуткасць і ў выпадку з'яўлення пешаходаў прадастаўляць ім перавагу ў руху.

Пешаходам варта быць асабліва ўважлівымі пры пераходзе дарогі. ДАІ нагадвае, што перасякаць праезную частку можна толькі ў дазволеных для гэтага месцах.

Рэкамендуем пешаходам пазначыць сябе святлоадбівальнымі элементамі і пастарацца апрануцца ў нешта яркае або светлае, каб быць больш заўважнымі для кіроўцаў.