На ўрачыстым сходзе ў КЗ «Віцебск» з нагоды прафесійнага свята ўзнагародамі адзначаны каля 70 лепшых машынабудаўнікоў краіны.
Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў зачытаў прывітальную адрас Аляксандра Лукашэнкі, у якім былі такія словы: «Мы з гонарам ушаноўваем усіх работнікаў і ветэранаў галіны за вашу працу, дзякуючы якой беларусы могуць карыстацца сучасным айчынным транспартам, камп'ютарнай, тэлевізійнай, бытавой тэхнікай.
Сёння машынабудаўнічы комплекс з'яўляецца ключавой сферай эканомікі, дзе засяроджаны асноўныя тэхналагічныя, інтэлектуальныя кампетэнцыі для вырашэння стратэгічных задач – захавання суверэнітэту нашай дзяржавы і павышэння ўзроўню жыцця людзей. Перакананы, што і надалей вы будзеце выконваць сваю працу адказна, прафесійна, нарошчваць выпуск навукаёмістай і канкурэнтаздольнай прадукцыі, умацоўваць пазіцыі беларускіх вытворцаў на знешніх рынках».
Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пётр Пархомчык у якасці падарунка ад машынабудаўнічага комплексу краіны ўручыў гасціннай Віцебшчыне сертыфікат на збожжаўборачны камбайн GS12A1 PRO, які прыняла намеснік старшыні аблвыканкама Анжаліка Нікіціна.