Святочны канцэрт, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, сабраў на плошчы Перамогі некалькі тысяч чалавек. Творчыя калектывы горада дарылі гасцям лепшыя харэаграфічныя і вакальныя нумары.

У любові да сваёй Радзімы ў песнях прызнавалася моладзь Віцебска.

Пад заслону святочнага дня віцябляне далучыліся да акцыі «Заспяваем гімн разам», а затым сустрэлі апладысментамі агні салюту.

З Днём Незалежнасці, Віцебск! Беларусь – гэта мы!

Крыніца: vitebsk-region.gov.by